У Пінску адкрылі “Алімпійскі дом” (фота)
Вышэйшыя чыноўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэту прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці жылога дома ў Пінску. 107-кватэрны дом быў пабудаваны з ініцыятывы НАК. На ўрачыстасці два гульцы мясцовага футбольнага клубу “Хваля” атрымалі ключы ад новых кватэр. Нагадаем, гэты праект НАК прадугледжвае будаўніцтва жылых дамоў у розных рэгіёнах краіны. Прыбыткі ад будаўніцтва накіроўваюцца на падтрымку спорту ў гэтых рэгіёнах.
Напрыклад, на рашэнне жыллёвых праблем спартоўцаў. У Брэсцкай вобласці “алімпійскія дамы” пабудуюць у Брэсце, Баранавічах, Кобрыне. Яшчэ дзве будаўнічыя пляцоўкі выдзелены ў Пінску.
Напрыклад, на рашэнне жыллёвых праблем спартоўцаў. У Брэсцкай вобласці “алімпійскія дамы” пабудуюць у Брэсце, Баранавічах, Кобрыне. Яшчэ дзве будаўнічыя пляцоўкі выдзелены ў Пінску.