У Пінску адкрылі хакейны клас для хлопчыкаў
У пінскай сярэдняй школе №12 адкрылі спецыяльны трэці клас па хакеі. З усяго гораду набралі 20 найбольш таленавітых хлопчыкаў. Тут яны будуць спалучаць адукацыю са штодзённымі трэніроўкамі ў лядовым палацы. Такім чынам гарадскія ўлады мяркуюць выгадаваць пінскую хакейную каманду.