У Пінску адкрылі радзільны дом
Пасля шматгадовай рэканструкцыі ў Пінску адкрылі радзільны дом. Старая радзільня ўжо даўно не адпавядала сучасным патрабаванням. Капітальнага рамонту там не было больш за 30 год. Акрамя састарэлага абсталявання, у ёй банальна не хапала месца. Нараджаць у Пінск прывозяць жанчын з навакольных вёсак і малых гарадоў. Спачатку ўлады хацелі будаваць новы будынак радзільні, пад гэта нават выкапалі катлаван і забілі сваі. Аднак грошай не хапіла, і вырашылі засяродзіцца на старым будынку.
У ім са старога засталіся толькі сцены, усё астатняе зазнала татальную рэканструкцыю. На гэта патрацілі больш за 10 мільярдаў рублёў. А сучаснае абсталяванне абышлося ў 2 мільярды рублёў.
Супрацоўнікі радзільні на гэтым тыдні чакаюць з’яўлення на свет новых пінчукоў.