У Пінску адкрыўся Клуб юных маракоў
З-за таго, што новым клубам апякуюцца ветэраны ФМФ СССР, маладыя пінчукі будуць выхоўвацца на савецкіх флоцкіх традыцыях.
Клуб юных маракоў "Палескія гардэмарыны" адкрыўся ў Пінску. Першыя 26 курсантаў ужо прыступілі да заняткаў у клубе. Юныя маракі будуць вывучаць вадалазную і шлюпачную справу, страенне карабля, пройдуць курс страевой і тактычнай падрыхтоўкі.