У Пінску адмянілі льготны праезд для студэнтаў

Льготны праезд для студэнтаў у грамадскім транспарце адмянілі ў Пінску. Аб магчымасці студэнтам ездзіць ў гарадскіх аўтобусах з 50% зніжкай перад самымі выбарамі ўрачыста абвесціў старшыня Брэсцкага аблвыканкаму. Аднак, праз 9 дзён пасля выбараў ільготу адмянілі.
Бясплатны праезд для шкаляроў пакуль захаваны, аднак яны павінны прад’яўляць адмысловую даведку са школы.