У Пінску адновяць старажытны храм
Кіраўніцтва праваслаўнай царквы атрымала ад пінскага гарвыканкаму прынцыповую згоду на пабудову новай царквы ў Пінску. Новы храм узвядуць на месцы разбуранага старажытнага Свята-Успенскага манастыра, які да пачатку ХХ стагоддзя існаваў у пінскім урочышчы Лешча. Гарадскія ўлады выказаліся за тое, каб новы храм быў максімальна падобны да страчанага. За аснову праекта возьмуць гравюры і замеры Напалеона Орды.
Ляшчанскі манастыр быў заснаваны князем Уладзімірам у 1263 г. і быў цэнтрам праваслаўнага жыцця на Палессі. Мясцовыя манахі вялі летапісы, малявалі абразы. Шматлікія пілігрымы прыходзілі памаліцца да ягоных муроў.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск