У Пінску бацькі мусяць пісаць у школы справаздачы, дзе будуць іх дзеці летам

Бацькам пінскіх школьнікаў прапануюць дакладна ўказаць месцазнаходжанне сваіх дзяцей падчас летніх вакацый. На бацькоўскіх сходах настаўнікі паведамілі, што справаздачы трэба пісаць кожны месяц. Такое новаўвядзенне ў школах тлумачаць дэкрэтамі прэзідэнта і небяспечнай крымінагеннай абстаноўкай ў горадзе. Справа ў тым, што ў Пінску затрымалі дваіх чалавек, якія па-вычварэнску паводзілі сябе з дзецьмі. Адзін пад выглядам лекара праводзіў медагляды дзяўчынак, а другі распранаўся перад малодшым школьнікам.