У Пінску будуць рабіць пладовае віно без араматызатараў
Пінскі вінаробчы завод спыніў выпуск пладова-ягадных він з выкарыстаннем араматызатараў і фарбавальнікаў. Прадпрыемства абвясціла, што пачынае рабіць віно толькі з натуральных
сокаў. Вінаградны, яблычны, клубнічны, чорнасмародзінавы сокі складаюць
аснову новай калекцыі пінскіх вінаў.