У Пінску будуць рыхтаваць байцоў берагавой аховы

Супрацоўнікаў берагавой аховы пачнуць рыхтаваць у Пінску. Пра гэта заявіў падчас наведвання Пінскага памежнага атрада старшыня дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі, паведамляе мясцовы тэлеканал “Вараг”. Як вядома, галоўная задача пінскіх памежнікаў — ахова мяжы з Украінай. Падчас візіту спадар Рачкоўскі ацаніў баяздольнасць атраду.

На сённяшні дзень на ўзбраенні пінскіх памежнікаў знаходзяцца два спецыяльных кацера. З іх дапамогай ловяць кантрабандыстаў і нелегальных мігрантаў на рэках Піншчыны. Досвед пінчукоў плануюць распаўсюдзіць і ў іншыя памежныя аддзелы Беларусі.