У Пінску цэлыя суткі міліцыянты ахоўвалі амартызатар

Пінскія будаўнікі, капаючы катлаван, знайшлі прадмет, падобны на артылерыйскі снарад. Працы былі спыненыя,  пра небяспечную знаходку паведамілі ў МНС. На месцы здарэння выставілі міліцэйскі пост. Сапёры з Баранавічаў прыехалі толькі на наступны дзень. Калі жалязяку дасталі, высветлілася, што гэта быў стары амартызатар.
"У такіх справах лепей перастрахавацца" - лічаць міліцыянты.