У Пінску дзік тараніў легкавік, людзі не пацярпелі

Легкавік пратараніў у Пінску дзік. Здарэнне адбылося ноччу. У новым мікрараёне горада, які прымыкае да лесапаркавай зоны, на дарогу выбег дзік. Відавочна, раз’юшаны святлом фараў і сігналаў аўтамабіляў, ён кінуўся на бліжэйшы легкавік. Кіроўца аўто спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, аднак жывёліна вагой у 150 кілаграмаў пратараніла машыну. Ад сутыкнення дзік загінуў. Людзі ў аўто не пацярпелі.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск