У Пінску канцэрт Эдыты П’ехі замянілі выступам "Белага арла"
У Пінску адмянілі канцэрт Эдыты П’ехі, які павінен быў адбыцца 9 снежня. Афіцыйная версія — хвароба спявачкі. Арганізатары канцэрту прапанавалі замест знакамітай савецкай артысткі выступ былога саліста гурта “Белы арол”. Нераўназначная замена выклікала упэўненсць у пінчукоў, што квіткі на Эдыту П’еху, якія каштавалі 35 тысяч рублёў, проста не прадалі. Справа ў тым, што сума ў 30 тысяч рублёў — сваеасаблівы бар’ер для жыхароў сталіцы Палесся. За такія грошы пінчукі без дапамогі прафсаюзаў на канцэрты не ходзяць.