У Пінску маладыя дораць падарункі сіротам
Пінскі ЗАГС арганізаваў дабрачынную акцыю “Падорым радасць дзецям”. У часе гэтай акцыі пінчукі, якія бяруць шлюб, дораць падарункі дзецям з Пінскага спецыялізаванага дому дзіцяці. Ад пачатку года ў акцыі ўзялі ўдзел каля 60 маладых пар. Цікава, што да іх далучаюцца фатографы і відэааператары, якія здымаюць вясельныя цырымоніі.