У Пінску маладзён скончыў жыццё пад цягніком
А 5-й раніцы на чыгуначным пераездзе ў цэнтры горада маладога чалавека збіў дызель Пінск – Лунінец. Паводле відавочцаў, пінчук стаяў проста пасярод каляіны і не рухаўся. Машыніст цягніку некалькі разоў падаваў гукавыя сігналы і прымяніў экстраннае тармажэнне. Аднак маладзён не рэагаваў і загінуў.
Глеб Паўлоўскі
Глеб Паўлоўскі