У Пінску напісалі гімн меліяратараў
Першае афіцыйнае выкананне музычнага сімвалу беларускіх меліяратараў адбылося ў Пінску. Нагадаем, дэпартамент меліярацыі Беларусі некалькі год таму абвесціў конкурс на напісанне гімну. Сярод іншых аўтараў, у конкурсе прынялі ўдзел і пінчукі. Менавіта іх варыянт і перамог. Варта адзначыць, што словы гімну напісаны па-беларуску.