У Пінску не хапае патрульных міліцыянтаў

Прыкладна на 15 % недаўкамплектавана пінская 4-ая асобная рота ППС. У гэтым міліцэйскім аддзеле - вялікая цякучка кадраў.
Цяпер больш за палову асабовага складу роты мае стаж працы менш за 3 гады. Маладыя людзі пасля войска выкарыстоўваюць ППС для пабудовы кар’еры: атрымліваюць завочную вышэйшую адукацыю і сыходзяць на афіцэрскія пасады ў іншыя аддзелы міліцыі. Бянтэжаць байцоў і незразумелыя ім загады кіраўніцтва. Напрыклад, 90% пешаходаў, злоўленых увечары без флікера, ловяць менавіта байцы ППС, якія не разумеюць тонкасцяў заканадаўства, і, літаральна выконваючы загад начальства, прыводзяць усіх пешаходаў ў пастарунак. А пасля на іх дзеянні льецца вал скаргаў, што вельмі нярвуе маладых міліцыянтаў