У Пінску пачынаецца прэм’ерны паказ фільма “Брэсцкая крэпасць”

Сёння ў пінскім кінатэатры “Перамога” пачынаецца прэм’ерны паказ фільма “Брэсцкая крэпасць”. Кіраўніцтва кінатэатру падкрэслівае, што Пінск — адзін з першых гарадоў у Беларусі, у якім фільм выходзіць у шырокі пракат, да гэтага яго дэманстравалі толькі на закрытых паказах. 
Праз мясцовыя СМІ пінчукоў запрашаюць на прэм'еру, прычым ветэраны Вялікай Айчыннай вайны змогуць паглядзець фільм бясплатна.

Нагадаем, затрымка паказу "Брэсцкай крэпасці" ў Беларусі была звязана з арганізацыйна-тэхнічнымі праблемамі, а таксама пошукам грошай на копіі фільма ў высокай якасці.