У Пінску пачынаюць рабіць сапраўднае віно

Пінская вінакурня пачала рабіць віно з мясцовага вінаграду. Віно ўраджаю 2009 года ужо высьпявае ў спецыяльных бочках. Сёлета вінаробы спадзяюцца сабраць 50 тон вінагронак на ўласных вінаградніках.

Піншчына - адзін з самых цёплых рэгіёнаў Беларусі. З прычыны агульнага пацяплення клімату і стала магчымае прафесійнае вінаробства.

Даведка Еўрарадыё: Пінскі вінаграднік закладзены некалькі год таму. Займаецца ім спецыяльны вінаградар, які спрабуе вывесці прамысловы гатунак пінскага вінаграду. Усяго спрабавалі каля 60 гатункаў вінаграду з розных краін. Некаторыя прыжыліся іх цяпер раянуюць.

На тое, каб разліваць вінаграднае віно, патрэбны дазвол дзяржавы. Цяпер Пінскі вінзавод займаецца яго атрыманнем. Вінзавод уключаны ў дзяржпраграму вінаробства.

Паводле крыніц Еўрарадыё, чакаецца стандартны дызайн пляшак. Хаця магчымы і эксклюзіўны дызайн. Ёсць прапановы вазіць на вінаграднік турыстаў, як у Францыі.

Пінская вінакурня мае таксама плантацыі чорнай парэчкі і чорнай рабіны. З іх робяць пладовыя віны палепшанай якасці, якія атрымалі шмат узнагарод на розных выставах.

У планах пінскі вінаробаў - выраб кальвадасу з мясцовых яблык.