У Пінску пагарэльцаў будуць караць штрафамі

Пінскі гарадскі аддзел МНС практыкуе спагнанне грошай з вінаватых пагарэльцаў. Ратавальнікі падлічылі, што з дзесяці пажараў кожны чацвёрты выпадак здараецца па віне гаспадароў.
Асабліва непакояць пажарнікаў мясцовыя аматары алкаголю, з-за якіх адбываецца шмат пажараў. Кожны выезд ратавальнікаў абыходзіцца дзяржаве ў немалыя грошы.

У адказ на гэта Пінскі гарадскі аддзел МНС звярнуўся у пракуратуру горада і раёна з прапановай спаганяць з пагарэльцаў грашовыя штрафы і кампенсацыі за выезд на пажары. Раённая пракуратура падтрымала патрабаванні пажарнікаў і перадала пазовы ў суд па 12 пажарах.

Цяпер гаспадары церпяць двойчы – першы раз губляюць маёмасць у агні, а другі – плацяць штраф за сваю нядбайнасць.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск