У Пінску памёр савецкі палітвязень Мікалай Лагодзіч
Сёння ў Пінску на 81-м годзе жыцця памёр вядомы савецкі палітвязень Мікалай Лагодзіч. У пачатку 1960-х ён дасылаў лісты ў газеты з матэрыяламі пра парушэнне правоў чалавека ў Савецкім Саюзе.
Пасля таго, як іх не апублікавалі, Лагодзіч выслаў яшчэ адзін тэкст газеце “Праўда”, падпісаўшыся псеўданімам Пінчук Палескі.
У 1963 годзе яго арыштавалі і асудзілі за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” на тры гады пазбаўлення волі, якія ён правёў у Мардоўскіх лагерах.
Пасля развалу Савецкага Саюза Мікалай Лагодзіч друкаваўся ў незалежнай прэсе, быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады.