У Пінску паставяць помнік бадзяжнаму сабаку
Некалькі год Пінскае таварыства аховы жывёл дамагаецца ад мясцовых уладаў пабудовы прытулку для бадзяжных катоў і сабак.
Аднак выканкам, наракаючы на нястачу сродкаў, не ідзе насустрач гуманным пінчукам. Таму, каб прыцягнуць увагу гараджан да гэтай праблемы, сябры таварыства вырашылі паставіць помнік бадзяжнаму сабаку.
Сродкі на помнік гатовы даць пінскія прадпрымальнікі, за мастацкі бок узяліся мясцовыя скульптары. І нават мясцовыя ўлады пагадзіліся узгадніць месца ўсталявання помніка.