У Пінску перапісчыцу збіў аўтамабіль
У Пінску сярод белага дня мінівэн збіў 18-гадовую перапісчыцу. Дзяўчына ішла апытваць гараджан, аднак на пешаходным пераходзе трапіла ў ДТЗ. На шчасце, справа абышлася толькі цялеснымі пашкоджаннямі. За апошні час гэта ўжо трэцяе падобнае здарэнне. Кіроўцы ўпарта не прапускаюць пешаходаў. Месяц таму аўтамабіль на пераходзе наехаў на маці з трохгадовым дзіцем. Многія пінчукі лічаць, што адзінае выйсце — больш суровае заканадаўства за наезд на пешахода.
Маладая маці: “Мне страшна, бо па гэтым пераходзе са школы ходзіць маё дзіця. Таму пакаранне за гэта павінна быць самае суровае”.
Маладая маці: “Мне страшна, бо па гэтым пераходзе са школы ходзіць маё дзіця. Таму пакаранне за гэта павінна быць самае суровае”.