У Пінску перапісваюць бяздомных, каб паслаць іх у калгасы
На працягу тыдня міліцыянты будуць наведваць месцы гасцявання бяздомных у горадзе: рынкі, вакзалы, закінутыя дамы. Акрамя таго, праваахоўнікі просяць гараджан паведамляць у міліцыю пра бадзяг. Іх будуць рэгістраваць, праводзіць іх санапрацоўку і прапаноўваць ім жыллё і працу ў калгасах Піншчыны.
На здымку Глеба Паўлоўскага: Ці паедуць гэтыя гарадскія партызаны ў калгас?
На здымку Глеба Паўлоўскага: Ці паедуць гэтыя гарадскія партызаны ў калгас?