У Пінску прадаюць дэлікатэс са свіных пятакоў (фота)
Новую прадукцыю засвоіў “Пінскі мясакамбінат”. У мясцовых крамах з’явіліся ў продажы вэнджаныя пятакі са свіных лычоў. Па сведчанні відавочцаў, пінчукам незвычайны прадукт прыйшоўся да спадобы. Новая страва каштуе каля 9 тысяч рублёў за кілаграм. Пінчукі кажуць, што яна "ўпісалася" ў рацыён гараджанаў найперш як закуска да піва.
Тым часам спецыялісты мясакамбіната распрацавалі тэхналогію вытворчасці новага дэлікатэсу пад назвай “Шчасце тарэадора”. Вось праўда гэтага “шчасця” пакуль у продажы няма.
Тым часам спецыялісты мясакамбіната распрацавалі тэхналогію вытворчасці новага дэлікатэсу пад назвай “Шчасце тарэадора”. Вось праўда гэтага “шчасця” пакуль у продажы няма.