У Пінску праходзіць выстава “Спадчына мястэчка Дубае”
Выстава мінскага мастака Аляксея Навуменкі “Спадчына мястэчка Дубае” праходзіць у Пінску. Сваімі карцінамі мастак спрабуе звярнуць увагу людзей на праблемы захавання спадчыны. Многія стагоддзі мястэчка Дубае, што пад Пінскам, належала вядомым магнацкім родам Полазаў, Агінскіх, Радзівілаў. Навукоўцы сцвярджаюць, што парк пры былым дубайскім палацы зроблены на манер французскага Версалю — з арыгінальнай воднай сістэмай і рэдкімі для нашай мясцовасці дрэвамі. На жаль, ад былога маёнтка на сёння засталіся каплічка, уязная брама і некалькі гаспадарчых будынкаў. Аднак пры належным падыходзе парк можна аднавіць.