У Пінску правераць вучэбныя аўтамабілі

Пінскае ДАІ, супольна з прадпрыемствам Белтэхагляд праводзяць аперацыю “Вучэбны аўтамабіль”. Пад час мерапрыемства будуць правярацца тэхнічны стан аўтамабіляў аўташкол. Па досведу правяраючых арганізацый, даволі шмат аўтамабіляў, на якіх вучацца будучыя кіроўцы, не здольныя прайсці тэхагляд з першага раза. У іх, як правіла, ёсць праблемы са светавымі прыборамі, тармазнымі і рулевымі сістэмамі.