У Пінску расце траўматызм сярод наведвальнікаў лядовага палаца

Пракурор горада Пінску заклікаў кіраўніцтва лядовай арэны звярнуць увагу на выкананне правілаў бяспекі. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:

“З таго часу, як у Пінску адкрыўся лядовы палац, медыкі пачалі фіксаваць рост траўматызму. У студзені штодзень у траўмапункт звярталіся 5-6 чалавек з пабітымі галовамі, рукамі і нагамі, а таксама з пераломамі. У лютым і сакавіку, калі цікавасць да лядовага адпачынку зменшылася, па дапамогу да медыкаў стабільна звярталіся адзін-два чалавекі ў дзень. Агулам з пачатку года праз траўмапункт прайшлі больш за паўтары сотні пінчукоў-наведвальнікаў лядовага палацу”.