У Пінску сартаваць бульбу будзе тэхніка
Пінскія беспрацоўныя, якіх служба занятасці заўсёды накіроўвала на дапамогу калгасам, не змогуць сартыраваць бульбу, гэтую працу будзе рабіць тэхніка.
Мінскі велазавод пастаўляе пункты для сартыроўкі бульбы ў пінскія селгаскааператывы. Паведамляе газета “Палеская праўда”.
Кааператыў “Охава” ужо атрымаў бульбасартыравальны пункт з Мінску. Праз некалькі дзён падобная тэхніка будзе ўсталявана ў кааператыве “Малоткавічы”. Па заяўленых параметрах, новы агрэгат здольны сартыраваць 10 тон бульбы за гадзіну.