У Пінску скралі камеры відэаназірання
На аўтазаправачнай станцыі, якую будуюць у заходнім мікрараёне Пінску, невядомы скраў камеры відэаназірання. Справа ў тым, што сістэму відэанагляду змантавалі, але ж не падлучылі. Таму злодзей здолеў зняць прыборы. Прыкладны кошт скрадзенай маёмасці склаў больш за два з паловай мільёны рублёў.