У Пінску трое падлеткаў атруціліся дурнап’янам

Трое падлеткаў трапілі ў пінскую гарадскую бальніцу з прыкметамі атручвання. Як высветлілі лекары, маладыя пінчукі атруціліся дурнап’янам.  Маладзёны кажуць, што з дапамогай гэтай расліны хацелі “злавіць галюцынацыю”. Як гэта зрабіць, яны прачыталі ў інтэрнэце.

Міліцыянты з аддзелу па нарказвароце кажуць, што сітуацыя з нарказлачыннасцю ў Пінску ці не найгоршая ў Брэсцкай вобласці. Найбольш распаўсюджаны наркотык сярод моладзі - экстазі.

Маладыя пінчукі, якім не хапае грошаў на хімічныя наркотыкі, эксперыментуюць з галюцынагеннымі раслінамі. Былі выпадкі, калі для дасягнення “прыходу” елі мухаморы. А потым дактары вярталі такіх эксперыментатараў з таго свету.