У Пінску ў наступным годзе адкрыюць хоспіс
Хоспіс адкрыюць у Пінску ў наступным годзе. У ім будзе аказвацца медыцынская і псіхалагічная дапамога анкалагічным хворым і іншым людзям з невылечнымі хваробамі. Апекавацца хоспісам выказала жаданне дабрачынная арганізацыя з нямецкага горада Альтэна.
На сённяшні дзень Пінск, у якім жыве 130 тысяч чалавек, не мае падобнай установы. Даглядаюць невылечна хворых людзей звычайна іх сваякі.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск
На сённяшні дзень Пінск, у якім жыве 130 тысяч чалавек, не мае падобнай установы. Даглядаюць невылечна хворых людзей звычайна іх сваякі.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск