У Пінску вучацца туркменскія студэнты
Пяць студэнтаў з Туркменістана навучаюцца ў Палескім дзяржаўным універсітэце. Госці з далёкай краіны абралі для навучэння факультэт біятэхналогіяў, на якім вывучаюць сакрэты прамысловай рыбагадоўлі. Выкладчыкі ПДУ сцвярджаюць, што туркмены сціплыя і добра вучацца. А на радзіму яны ездзяць толькі раз на год, у часе летніх вакацыяў.