У Пінску вучні рыхтуюцца да параду пад дажджом (фота)

Рэпетыцыі параду, які адбудзецца 9 траўня ў Дзень Перамогі, праходзяць у Пінску.
У апошнія гады ў ім, акрамя памежнікаў, міліцыянтаў і супрацоўнікаў МНС, прымаюць удзел так званыя кадэты — навучэнцы трох кадэцкіх класаў пінскіх школ.

Сёлета надвор’е стала выпрабаваннем для ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства. Нягледзячы на дождж, кадэты вымушаныя былі маршыраваць перад помнікам Леніну.