У Пінску выкладчык каледжу браў хабар станкамі
На выкладчыка аднаго з пінскіх каледжаў пачалі крымінальную справу за хабарніцтва. Пра гэта паведаміла брэсцкая абласная міліцыя. Як высветлілі следчыя, за здачу выніковага іспыту па прадмеце “Тэхналогія матэрыялаў” тры навучэнцы каледжа “падаравалі” выкладчыку вертыкальны свідраваьлны станок, які каштуе каля 220 тысяч рублёў. Ад незвычайнага падарунку той не адмовіўся, за што і панясе пакаранне.
Цікава, што сам факт хабару адбыўся яшчэ ў ліпені 2009 года.
Цікава, што сам факт хабару адбыўся яшчэ ў ліпені 2009 года.