У Пінску вырашылі праблему вуліц з аднолькавымі назвамі, ім даюць нумары

Праблему вуліц з аднолькавымі назвамі вырашаў на сваім апошнім паседжанні пінскі гарсавет. Высветлілася, што такіх вуліц у горадзе мноства.  У Пінску ёсць чатыры Баганаўскіх праезды і дзве вуліцы з такой назвай, тры вуліцы Навасадскія і два Навасадскіх праезды. Цікава, што ў горадзе няма 1-й Зорнай вуліцы, але ёсць 2-ая Зорная і Зорны завулак. Часта гэтыя паўторы заблытваюць не толькі гасцей горада, але і пінчукоў.

Пінскія дэпутаты вырашылі пакуль даць аднолькавым вуліцам асобныя нумары, а пазней знайсці цікавыя назвы.