У Пінску за год адбыліся 23 няшчасныя выпадкі на прадпрыемствах
23 няшчасныя выпадкі з пачатку года адбыліся на пінскіх прадпрыемствах. Як паведамляе пінская міжраённая арганізацыя аховы працы, чатыры выпадкі здарыліся на заводах, што ўваходзяць у холдынгавую кампанію “Пінскдрэў”. Пяць здарэнняў на вытворчасці прывялі да смерці людзей.
Адзначым, што пасля выбуху, які адбыўся 25 кастрычніка на фабрыцы “Пінскрэва”, усе прадпрыемствы гораду будуць правярацца на прадмет выканання заканадаўства па ахове працы.
Адзначым, што пасля выбуху, які адбыўся 25 кастрычніка на фабрыцы “Пінскрэва”, усе прадпрыемствы гораду будуць правярацца на прадмет выканання заканадаўства па ахове працы.