У Пінску за старую лядоўню аштрафавалі грамадзяніна Савецкага
Пінскія ўлады не могуць даць рады стыхійным сметнікам, якія пашыраюцца ў ваколіцах горада. Ні міліцыя, ні інспекцыя прыродных рэсурсаў не могуць злавіць “нячэсных” пінчукоў. Пацярпеў толькі грамадзянін з рэдкім прозвішчам - Савецкі, дакументы якога адшукалі ў старой лядоўні. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:
"Толькі адзін раз, калі ім перадалі дакумэнты, якія былі знойдзены на стыхійным сметніку, гэтыя дзяржаўныя службы паварушыліся і аштрафавалі небараку. Цікава, што ягонае прозвішча аказалася - Савецкі".
Дарэчы, раз на тыдзень, па пятніцах, калгаснікі сельгаспрадпрыемства “Аснежыцкае”, палі якога наўпрост прымыкаюць да Пінску, збіраюць на стыхійных звалках цэлы прычэп старых тэлевізараў, пралак і лядоўняў.