У Пінску зафіксаваны першы выпадак абмаражэння
Першы выпадак абмаражэння з пачатку зімы зарэгістраваны ў Пінску. У траўмапункт пінскай гарадской лякарні звярнуўся 30-гадовы мужчына. Лекары зафіксавалі ў яго абмаражэнне кісцяў рук першай і другой ступені. Пінскія ўрачы адзначаюць, што з пачаткам зімы працы ў траўмапункце рэзка паболела. Прычым львіную долю пацярпелых складаюць нецвярозыя людзі, якія пад уздзеяннем алкаголю не звяртаюць увагі на небяспечнае надвор’е.