У Пінску затрымалі валютчыка “за прыставанне да мінакоў”

Міліцыянты,  якія патрулююць Цэнтральны гарадскі рынак, затрымалі пінчука 1971 г.н. Падстава – “неаднаразовае, навязлівае прыставанне да грамадзянаў”. Як высветлілася пазней, затрыманы прапаноўваў наведнікам рынка выгадна абмяняць валюту. На валютчыка склалі пратакол і канфіскавалі 1,5 млн рублёў. Пасля абвалу курса беларускага рубля міліцыянты атрымалі загад сачыць за незаконнымі валютнымі аперацыямі. Аднак пакуль пінчукі трапляліся толькі на дробных абменах грошай.