У Пінску злачынцы абрабавалі вежавы кран
21 ліпеня ў пінскую міліцыю звярнуўся дырэктар філіяла “Будтрэст”. У заяве да міліцыянтаў кіраўнік прадпрыемства пазначыў, што невядомы скраў з вежавага крану 39 метраў сілавога электрычнага кабелю. Панесеныя страты ён ацаніў амаль у 800 тысяч рублёў. Міліцыянты пачалі крымінальную справу.