У Пінску злавілі серыйнага злодзея

Больш за 6 месяцаў 19 гадовы пінчук абкрадаў кватэры. Спецыялізаваўся ён на кітайскіх замках. Прычым не ламаў іх, а падбіраў ключы.
Звязка ключоў заўжды была са злачынцам. У кватэрах ён браў толькі грошы і ювелірныя вырабы. Ніколі не парушаў парадак і ахайна зачыняў за сабою дзверы. Злодзея заспелі на гарачым, калі ён выходзіў з чужой кватэры з грашыма і залатымі ланцужкамі.

Пільныя суседзі выклікалі міліцыю. Пакуль што маладзён прызнаўся ў сямі крадзяжах. Аднак почырк “майстра” сведчыць, што выпадкаў магло быць болей і не толькі ў Пінску.