У Пінску з’явілася “водная міліцыя”
"Водную міліцыю" арганізуюць у Пінску. Яна мусіць дапамагчы ў змаганні з п'янымі дэбашырамі на гарадскіх пляжах. Як аказалася, традыцыйныя пешыя міліцэйскія патрулі на пляжах выявіліся
немабільнымі. А выратавальная служба на вадзе не мае паўнамоцтваў "для
папярэджвання правапарушэнняў". Таму было вырашана рабіць супольнае
патруляванне. У патруль водных выратавальнікаў дадаюцца два міліцыянты.
Такі патрульны катэр будзе працаваць у Пінску ўвесь купальны сезон.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск