У Пінску з’явіліся “Дошкі бракаробаў”

На пінскім дрэваапрацоўчым холдынгу “Пінскдрэў” з бракаробамі змагаюцца пры дапамозе маральнага ўплыву.
Для гэтага на прахадной кожнага прадпрыемства холдынгу, а іх больш за дзясятак, прымацаваная “Дошка бракароба”.

На гэтых дошках рэгулярна вывешваюць прозвішчы рабочых, якія дапусцілі брак у працы. Рабочыя не вельмі пакутуюць ад такога маральнага ўціску. І чакаюць, калі з’явіцца “Дошка бракаробаў” для дырэкцыі прадпрыемства ды інжынерна-тэхнічных работнікаў. Яны робяць не менш памылак у сваёй працы, а страты ад іх дзейнасці куды большыя.