У полацкіх крамах пакупнікам вяртаюць грошы

Больш як 25 мільёнаў вярнулі пакупнікам у крамах полацкага гандлёвага дома "Стралец" падчас рэкламнай акцыі пад назвай "Капітал-шоў".

Раз на тыдзень на мясцовым тэлебачанні праходзіць розыгрыш, у якім вызначаюцца дзве "шчаслівых гадзіны" і ўсе, хто набыў прадукты ў "стральцоўскіх" крамах у вызначаны час, маюць магчымасць памяняць квіток на грошы.

Акцыя карыстаецца шалёнай папулярнасцю. У Полацку і Наваполацку ужо з'явіліся фанаты "Капітал-шоў", якія набываюць прадукты у крамах "Стальца" кожныя дзве гадзіны, каб гарантавана атрымаць частку грошай назад.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Полацк