У Полацкім раёне перадавікі і начальнікі елі на хуткасць бліны і пельмені
Конкурсы на хуткасть паядання прыжыліся на Полаччыне. Летась там елі клёцкі, а сёлета, у нядзелю 15 жніўня, бавіліся пельменямі ды блінамі. Конкурс прайшоў у аграгарадку Гараны. Яго зладзілі з нагоды раённых дажынак, таму елі ў асноўным перадавікі вытворчасці ды кіраўнікі аграпрадпрыемстваў. Яны спаборнічалі ў некалькіх намінацыях — “Глыбокі страўнік”, “Самы ветлівы блінаед”, “Самы шустры блінаед” ды “Самы апетытны ядун”. Вызначылі і гледача з самым галодным позіркам. Вядома ж, галоднага накармілі.