У Полацкім раёне праходзіць чэмпіянат па зборы грыбоў

У лясным масіве ў наваколлях пасёлка Дрэтунь Полацкага раёна Віцебскай вобласці 29 жніўня праходзіць чэмпіянат па зборы грыбоў. Арганізатарам незвычайнага спаборніцтва стаў Полацкі райвыканкам. У спаборніцтве аматараў "ціхага палявання" прымаюць удзел 80 каманд, выстаўленых мясцовымі прадпрыемствамі, установамі, грамадскімі арганізацыямі і сельсаветамі. Памерацца кошыкамі вырашылі супрацоўнікі раённай адміністрацыі, дактары, настаўнікі, эколагі, супрацоўнікі малаказавода, чальцы БРСМ.

Чэмпіянат стартавай а 7-й гадзіне раніцы. Пераможцам будзе абвешчаная тая каманда, што за 4 гадзіны збярэ больш ядомых грыбоў, паведамляе БелаПАН.