У Полацку на “СБ” падпісвалі за парушэннне працоўнай дысцыпліны

На прадпрыемстве "Полацак-Шкловалакно" завяршылася так званая “арганізаваная падпіска” на кантралюемыя выданні. Па плане, калектыў з 4,5 тысяч працаўнікоў павінен быў выпісаць 735 асобнікаў буйных дзяржаўных газет. Перамагла ў марафоне прымусовай падпіскі "Беларусь Сегодня" – 382 асобнікі. Гэта значыць – адна газета на 12 чалавек. У розных цэхах праблему “арганізаванай падпіскі” вырашалі па-рознаму. У цэху № 9 прымушалі падпісвацца парушальнікаў працоўнай дысцыпліны – тых, хто спазніўся на працу ці прагуляў яе, ці трапіўся на працоўным месцы нецвярозым.

У цэху № 7 наадварот прымушалі падпісвацца лепшых працаўнікоў. Праўда, грошы за падпіску на кантралюемае выданне ім абяцалі кампенсаваць з прэміі.

BulletinOnLine прыгадвае і такі варыянт: начальнік выпадкова ўбачыў, што працаўнік чытае газету ў працоўны час: "Ага, любіш чытаць? Значыць выпісвай газету або пазбаўлю прэміяльных!"

BulletinOnLine