У Полацку ўпершыню пройдзе фэст сярэднявечнай культуры "Рубон"
Фэст сярэднявечнай культуры "Рубон" упершыню пройдзе ў Полацку. Ён распачынаецца сёння і працягнецца два дні. Як паведамляе БелаПАН, месцам правядзення фэсту будзе гістарычная
частка горада - на полі ў мікрараёне Запалоцце каля рэчкі Палоты,
насупраць Верхняга замку. Менавіта там і разгарнуцца тэатралізаваныя
паказы. Іх кульмінацыяй стане інсцыніроўка атакі войскаў Тэўтонскага
ордэна ў 1386 годзе - фарсіраванне Палоты і штурм замку з ужыццём
старажытных прыстасаванняў для аблогі.
Макет замку зрабілі навучэнцы мясцовай прафесійна-тэхнічнай вучэльні будаўнікоў. Яго ўсталявалі прыкладна на тым самым месцы, дзе калісьці знаходзіўся сапраўдны замак.
У штурме возьмуць удзел каля 150 рыцараў з 30 клубаў гістарычнай рэканструкцыі, запрошаных з розных гарадоў Беларусі.
БелаПАН