У Полацку з ліку рэзервістаў ідзе падрыхтоўка снайпераў

Змяшаны батальён рэзервістаў створаны ўгорадзе Полацк Віцебскай вобласці. Дагэтуль такога падраздзялення ў краінах СНД не было.  У склад батальёна ўвайшлі хлопцы, якіх у ліпені прыхвалі на службу ў рэзерве. Асвойваць сваю вайсковую спецыяльнасць яны будуць двойчы на год на кароткачасовых зборах.

У адрозненне ад жаўнераў тэрміновай службы, якія праводзяць у казарме 18 месяцаў, рэзервісты служаць толькі 6 месяцаў. Асаблівая ўвага надаецца падрыхтоўцы з ліку рэзервістаў снайпераў.

Нагадаем, сёлета ва Узброеныя Сілы Беларусі былі прызваныя для службы ў рэзерве каля 3 тысяч рэзервістаў. Гэта амаль траціна ўсіх навабранцаў.

Міністэрства абароны мае намер зменшыць выдаткі на падрыхтоўку вайсковых спецыялістаў. Гэты эксперымент пачаўся ў рамках рэфармавання беларускага войска.

ОНТ