У Полацку з’явіцца супершкола за 8 млн долараў

У Полацку дабудоўваюць супершколу. Гэта першая навучальная ўстанова ў Віцебскай вобласці, якая пабудаваная па індывідуальным праекце. Яна разлічана на 1000 чалавек. Там будзе свая абсерваторыя, спартыўны, трэнажорны і два гульнявых залы, сталоўка на 600 чалавек і актавая зала. На будаўніцтва школы выдаткавана амаль 8 мільёнаў долараў.

Гэта больш, чым на падрыхтоўку ўстановаў адукацыі вобласці да новага навучальнага года. Чакаецца, што 1 верасня на ўрачыстае адкрыццё супершколы прыедзе Аляксандр Лукашэнка, паведамляе газета “Экспресс-Новости”.